Дэлегаты дзеляцца меркаваннямі пра Усебеларускі народны сход. Мікалай Мароз, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама, дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна

Мікалай Мароз, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама, дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна:
– Прынятыя падчас УНС дакументы адказваюць выклікам часу, гэта адлюстраванне сённяшніх рэалій. Сёння мы бачым, што войскі НАТА канцэнтруюцца каля нашых межаў, а рыторыка несяброўскіх краін становіцца яшчэ больш агрэсіўнай, націск на Беларусь і беларусаў і ў эканамічным, і палітычным планах – каласальныя. Таму мы павінны зрабіць усё, каб зберагчы наш суверэнітэт. Канешне, мы ведаем, што нашы ваенныя – надзейная абарона, але і ад кожнага на яго працоўным месцы залежыць наша нацыянальная бяспека. Працуем якасна, кожны на сваім месцы, ствараем эканоміку – значыць умацоўваем Беларусь!