Дэлегаты дзеляцца меркаваннямі пра Усебеларускі народны сход. Маргарыта Кухта-Маслоўская, галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік», дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна

Маргарыта Кухта-Маслоўская, галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік», дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна:
– Два дні работы Усебеларускага народнага сходу пацвердзілі, што наша Беларусь адкрыта ідзе да міру. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына – дакументы, якія даюць адказы на ўсе пытанні, што датычаць нашага шляху да падтрымання міру. Лічу, кожны павінен з імі азнаёміцца, каб усвядоміць, што наша краіна выступае супраць аднапалярнага свету, паважае незалежнасць кожнай дзяржавы, выступае за мір ва ўсім свеце. Але гэта не значыць, што мы не бачым, што вакол нас.
Мы ведаем сітуацыю вакол дзяржаўных межаў, дэталёва пра гэта гаварылася падчас УНС, ведаем, з якімі пагрозамі сутыкаецца Беларусь.
Хвалюе і інфармацыйная бяспека грамадзян. І тут многае залежыць ад нас саміх. За апошнія гады беларусы навучыліся распазнаваць ілжывую інфармацыю на аснове фэйкаў і маніпуляцый. Сёння дзяржаўныя СМІ – лідары меркаванняў. Моладзі давяраюць удзел у справах дзяржаўнай важнасці, гэта яшчэ раз пра нашу адкрытасць, роўнасць, еднасць.