Дэлегаты дзеляцца меркаваннямі пра Усебеларускі народны сход. Таццяна Пішч, загадчык Навасёлкаўскага СДК, дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна

Таццяна Пішч, загадчык Навасёлкаўскага СДК, дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна:
–  На УНС прагучаў адказ на пытанне, у якіх умовах давядзецца забяспечваць нацыянальную бяспеку краіны. Сярод асноў ваеннай бяспекі гучыць вельмі важны аспект – усебаковае забеспячэнне мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі, павышэнне ў грамадстве прэстыжу ваеннай службы. Мы павінны зберагчы нашу гістарычную памяць – гісторыя нас навучыла стаяць да апошняга пры любых пагрозах, і нашы суайчыннікі заўжды гэта рабілі! І мы сёння нашу краіну нікому не аддадзім. Час выбраў нас!