Вертыкаль-2011: паспяховы фініш

У мінулыя выхадныя  ў суседніх Баранавічах сабраліся спартыўныя дружыны ўсіх раённых і гарадскіх адміністрацый Брэстчыны, а таксама аблвыканкама. Прадстаўнікі самых розных службаў і арганізацый, а ў большасці тыя, хто мае   статус дзяржслужачых, апранулі спартыўную форму, каб сваім  удзелам у традыцыйных стартах “Вертыкаль” прадэманстраваць любоў да заняткаў фізкультурай і спортам.

У фінальным этапе абласных спаборніцтваў дастойна выступіла і ляхавіцкая каманда. Напрыклад, тэнісны дуэт у складзе эканаміста КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Таццяны Царук і майстра ДРБУ-200 Івана Кляўца стаў лепшым у сваім відзе спорту. Першай у камандным заліку аказалася і каманда па міні-футболе. У асабістым заліку першае месца ў дартсе – на рахунку галоўнага інжынера Ляхавіцкага ПМС Сяргея Юшкевіча. Высокую адзнаку спартыўнага майстэрства атрымаў і старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук. Кіраўнік раённай вертыкалі заняў другое месца ў асабістым заліку па стральбе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *