У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца халаднаватае надвор’е

БЕЛТА.

Тэмпература паветра на гэтым тыдні застанецца ніжэйшая за кліматычную норму, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Да выхадных у дзённыя гадзіны стане крыху цяплей, але сярэдняя тэмпература ўсё роўна застанецца ніжэйшая за кліматычную норму. Вялікага цяпла па-ранейшаму ў бліжэйшы час чакаць не даводзіцца», — сказаў сіноптык.

У чацвер, 11 мая, умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўдня Балтыйскага мора. Уначы пройдуць ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай па поўначы магчымы слабы галалёд. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 5-10 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе плюс 4-5, днём — 11-12 градусаў цяпла. Далей з ростам атмасфернага ціску воблачнасці і ападкаў стане менш, толькі па паўднёвай частцы краіны будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту.

У пятніцу, 12 мая, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па паўднёвым усходзе краіны пройдзе кароткачасовы дождж, магчымы мокры снег. Удзень па Брэсцкай вобласці чакаецца кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, днём — 10-17 градусаў цяпла.

У суботу, 13 мая, пераважна па паўднёвай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе — ад нуля да мінус 3. Днём — 8-15 градусаў цяпла.

У нядзелю, 14 мая, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 8. Удзень — 12-18 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 20
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *