Імя тваё – родная вёска

Уражанняў, успамінаў ад мінулых выхадных засталося багата. Жыхары Вялікай Лотвы і Кавалёў святкавалі Дзень вёскі, з якім іх павіншаваў старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Буйкевіч. Героямі ўрачыстасцяў сталі і населеныя пункты, і землякі.

Словы павагі і пашаны былі адрасаваны воінам-інтэрнацыяналістам Пятру Маляру, Аляксандру Несцяровічу, Аляксандру Русіну. Прыгадвалі самых старэйшых жыхарак Вольгу Несцяровіч з в. Кавалі і Анастасію Біза з в. В. Лотва, самага малодшага паўтарамесячнага  Серафіма Рамейку.

Апладысментамі віталі ўдзельнікі свята мнагадзетных матуль Наталлю Масцілоўскую, Наталлю Дабрыян, Алену  Буйкевіч, Ірыну Цэменя, Ірыну Бабко, Алену Здановіч, Наталлю Усенка, Наталлю Пальчык, Алену Зелянеўскую, Вольгу Юруць, Наталлю Катко, Сняжану Гіль.

Падзяліцца сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця прасілі юбіляраў  вялі-калотаўскіх Марыю і Вячаслава Зелянеўскіх, якія ў лістападзе адзначаць 60 гадоў сумеснага жыцця; залатых юбіляраў Таццяну і Мікалая Косачаў, Алену і Сцяпана         Домашаў, Марыю і Уладзіміра Сідор, Валянціну і Ула-дзіміра Пазняковых. 57 гадоў разам Ніна і Аляксандр Баёк з Кавалёў. Пражыць у згодзе і каханні шмат дзесяцігоддзяў зычылі маладой сям’і Алены і Дзмітрыя Верамей.

Шчыра вітала ўся зала аднавяскоўцаў: даярак і механізатараў, настаўнікаў і медработнікаў.

На свяце было шмат яркіх адметных момантаў. Узрушана і прыгожа гаварылі былы старшыня райсавета дэпутатаў  Валянцін Сапун,  дачка першага старшыні калгаса Івана Якубца Ніна Ажаль, жыхарка в. Кавалі Ніна Люкіш.

Прыцягвала ўвагу выстава работ народных умельцаў Ганны Панасюк, Кацярыны Яраш, Ганны Маляр.

Падзяку і падарункі ад сельвыканкама за лепшы падворак атрымалі сем’і Таццяны і Аляксандра Лобікаў, Адама Коктыша і Алены Чарапавіцкай, Таццяны і Леаніда Зелянеўскіх, Соф’і Гачко, Марыі Падгайскай, Таццяны і Уладзіміра Азімка. А яшчэ ў вёсцы шануюць народную песню. Вакальная група “Латаўчанка” з поспехам выступае не толькі перад аднавяскоўцамі, але і на раённых святах і фестывалях. Задорна і звонка          гучаў кожны нумар  у выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Ураджайнінскага і Альхоўскага СДК.

Шчырая наша ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы свята СВК “Шлях новы”, мясцоваму сельвыканкаму і ўсім, хто дапамог у арганізацыі Дня вёскі.

Людміла ШПАК,
загадчыца В. Лотаўскага СК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *