Вясна заканчваецца звонка. Апошні званок навучальнага года абвяшчае пачатак лета

Дарагія вучні!  Паважаныя педагогі, бацькі!
Зусім хутка пяшчотная мелодыя школьнага званка нагадае пра заканчэнне навучальнага года. Для многіх рабят гэта пачатак доўгачаканых летніх канікулаў, а для выпускнікоў школ – важная жыццёвая падзея.
Дарагія выпускнікі! Хочацца пажадаць вам паспяхова здаць выпускныя экзамены, не памыліцца ў выбары будучай прафесіі і стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем педагогам за іх нястомны творчы пошук, адданасць справе, дабрыню і душэўную шчодрасць. З вашай дапамогай дзеці адкрываюць для сябе дзіўны свет ведаў, атрымліваюць бясцэнны жыццёвы вопыт.
Паважаныя бацькі! Ваша любоў і падтрымка, вера і добрыя пажаданні дапамагаюць дзецям адчуць упэўненасць у сваіх сілах, зразумець неабходнасць атрымання ведаў. Няхай поспехі дзяцей стануць узнагародай за вашу бязмежную любоў і клопат.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, новых поспехаў і перамог! Няхай лета стане выдатным адпачынкам, поўным радасці і весялосці, для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія восенню зноў сядуць за школьныя парты.
Раённы выканаўчы камітэт.                                               Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *