Ніколі не рана. 31 мая адзначаўся Сусветны дзень без тытуню

Супрацоўнікі райЦГіЭ і РК БРСМ разам са школьнікамі правялі акцыю «Цукерка за цыгарэту».

Распаўсюджана меркаванне, што тытунь павышае працаздольнасць,  расслабляе, змяншае адчуванне голаду, дапамагае  пахудзець, здымае стрэс. Міф гэта ці рэальнасць? Разбяромся.

Выкурыўшы цыгарэту, чалавек энергічна бярэцца за справу. Пад уплывам тытунёвага дыму  адбываецца некаторая актыўнасць мозга, што ўспрымаецца як прыліў сіл. Вельмі хутка яна зніжаецца, прычым, больш адчувальна, чым раней, і зноў з’яўляецца жаданне ўзяцца за цыгарэту: нікацін становіцца “допінгам”, які знясільвае арганізм і прыводзіць да непажаданых наступстваў.
Ядавітыя рэчывы тытунёвага дыму трапляюць у кроў і ўздзейнічаюць на нервовыя канчаткі, размешчаныя ў сценках страўніка і кішэчніка, нібы блакіруюць перадачу   нервовых імпульсаў, якія сігналізуюць пра голад. Шкода арганізму ад такой “дыеты” відавочная. А зняць стрэс нікацін не можа таму, што яго ўздзеянне і ёсць стрэс для арганізма.
Акрамя гэтага, адным нікацінам небяспека тытунёвага дыму не абмяжоўваецца. У ім утрымліваюцца чадны газ, сінільная кіслата, серавадарод, аміяк, тытунёвы дзёгаць… Увесь гэты “букет” ядаў паглынаецца чалавекам і прыводзіць з цягам часу не толькі да зніжэння працаздольнасці, фізіч-най вынослівасці, пагаршэння памяці, увагі, слыху, хуткай стамляльнасці, але і да сур’ёзных  захвор-ванняў.
Тытунёвы дым шкодны і для тых, хто знаходзіцца побач. Для людзей, якія працуюць у моцна накураным памяшканні, ступень пасіўнага курэння дасягае эквівалента  14 цыгарэт у дзень, што набліжае іх да звычайнага курыльшчыка. Асабліва небяспечна гэта для дзяцей. Расстройства сну, раздражняльнасць, адставанне ў фізічным і псіхічным развіцці – далёка не поўны пералік  наступстваў акурвання бацькамі сваіх дзяцей.
На жаль, курэнне ўсё больш  распаўсюджваецца ў падлеткавым асярод-дзі. Сярод сацыяльных фактараў, якія садзейнічаюць гэтаму, – цікаўнасць, жаданне адчуць вострыя пачуцці, азартнасць.  А яшчэ – адсутнасць інтарэсу да вучобы, заняткаў спортам, перайманне прывычак і спадчыннасці  бацькоў, якія кураць. Звычайна гэта робіцца ўпотай, таропка, моцнымі зацяжкамі цыгарэтай (з-за чаго ўжываюць тытуню ўдвая больш, чым пры няспешным курэнні).
Курэнне ў раннім узросце можа прывесці да залежнасці ад алкаголю і наркатычных рэчываў. Такіх выпадкаў, каб падлетак “не піў, не курыў” і адразу пачаў ужываць псіхатропныя рэчывы, практычна няма.
Гэта шкодная звычка негатыўна адбіваецца на жаночым арганізме. У дзяўчат-падлеткаў доўга не праходзіць вугравы сып, жаўцеюць зубы, непрыемна пахне з роту. Для цяжарнай жанчыны і будучага немаўляці курэнне можа мець катастрафічныя наступствы.
Тым, хто самастойна не ў стане кінуць гэту шкодную звычку,  дапаможа нефармакалагічнае і фармакалагічнае лячэнне. Праграмы заснаваны на тэрапіі паводзін. Урач заўсёды дапаможа аблегчыць адмову ад курэння. І яшчэ адна парада для тых, хто пачаў курыць: кінуць ніколі не рана. Зрабі свой выбар!
Леанід ЛАПІЧ,
урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ.

One thought on “Ніколі не рана. 31 мая адзначаўся Сусветны дзень без тытуню

  • 05/06/2017 в 12:51
    Permalink

    Надоели эти курильщики! Сами курят и чуть ли не в лицо другим пускают дым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *