Па закону і не інакш

З 31 кастрычніка па  4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”. Асноўная іх мэта – супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, бое-прыпасаў, выбуховых  устройстваў і рэчываў.

Супрацоўнікі міліцыі засяродзілі ўвагу на выяўленні асоб, якія захоўваюць усё гэта без адпаведнага дазволу. За 9 месяцаў 2011 года на тэрыторыі рэспублікі адабрана 1389 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама больш як 84 тысячы боепрыпасаў рознага калібру. Звыш за 2,5 тысячы “ствалоў” і 184 тысячы боепрыпасаў здадзены грамадзянамі добраахвотна.

Нярэдка розныя віды зброі выкарыстоўваюцца для незаконнага палявання. У сувязі з гэтым  МУС запланавана правядзенне сумесных рэйдаў з работнікамі падраздзяленняў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншымі прыродаахоўнымі арганізацыямі па спыненні фактаў браканьерства.

Акрамя таго, вартавыя правапарадку правяраюць умовы захоўвання зарэ-гістраванай агнястрэльнай зброі ў законных уладальнікаў і прымуць меры да яе адабрання ў тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку: учыненне дробнага хуліганства, стральбы ў       населеным пункце, распіццё спіртнога або з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах. Па такіх прычынах з пачатку года індывідуальныя ўладальнікі ўжо пазбавіліся 2187 “ствалоў”.

Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што санкцыяй артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам   на 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Асобы, якія добраахвотна здадуць зброю і боепрыпасы, што незаконна захоўваюцца, у органы ўнутраных спраў, ад  крымінальнай адказнасці вызваляюцца.

Паведамленні прымаюцца па тэлефонах у   Ляхавічах 2-45-02, (МТС) 331-84-29 або 102.

Упраўленне
ўнутраных спраў
аблвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *