Даездзіліся

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах 21-гадовага ляхавічаніна. Малады парушальнік закона сёлета ў красавіку судом Ляхавіцкага раёна быў пазбаўлены права займацца  любой дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспарту, і пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на 3 гады. Аднак, гора-вадзіцеля супрацоўнікі міліцыі зноў затрымалі на дарозе, на гэты раз ён ехаў на матацыкле  без рэгістрацыйных знакаў па вуліцы Арлоўскага ў райцэнтры.

За аналагічныя супрацьпраўныя паводзіны  давядзецца адказваць і 27-гадоваму тухавічаніну, які без правоў кіраваў “ЗіЛам”.

Колькі вяровачцы ні віцца…

Менш месяца спатрэбілася ляхавіцкім міліцыянерам, каб знайсці зладзеяў, якія з аўтамабіля “Фальксваген” у двары дома № 21 па вул. Чкалава ў райцэнтры знялі 4 колы. Нячыстымі на рукі  аказаліся трое жыхароў Баранавіч. Злачынцы затрыманы, украдзенае канфіскавана.

У адну з апошніх кастрычніцкіх начэй невядомыя зладзеі з гаспадарчай пабудовы  ў вёсцы Нівішча ўкралі курэй, электранаждак, электрарухавікі і бідон. Аналагічным чынам з летняй кухні ў Коньках знікла бензапіла, а ў дачным доме ў Федзюках – чыгунная ванна. Па гэтых фактах РАУС праводзіць праверкі.

Са зводкамі РАУС
знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *