Кошт звычкі – здароўе і жыццё

Курэнне — глабальная сацыяльная праблема. Амаль 35 працэнтаў дарослага насельніцтва Беларусі сябруюць з цыгарэтай.  Курэнне раз-пораз, цыгарэта за цыгарэтай, месяц за месяцам, год за годам паступова разбурае здароўе чалавека. Праблема распаўсюджвання тытунёвай эпідэміі па-ранейшаму актуальная ва ўсім свеце і ў нашай краіне таксама. Па статыстычных даных штогод у Беларусі ад наступстваў  гэтай шкоднай звычкі паміраюць больш за 15500 чалавек, з якіх 500 — жанчыны.

Кошт, які даводзіцца плаціць за імгненне «задавальнення», — сур’ёзная шкода здароўю, і, у рэшце рэшт, —  вялікі шанц развітацца з жыццём. Тытунь з’яўляецца найбольш распаўсюджаным і цяжкім канцэрагенам для чалавека. У склад тытунёвага дыму ўваходзіць каля 4000 разнастайных кампанентаў, якія пашкоджваюць жывыя тканкі. Таксама ў ім прысутнічаюць і радыёактыўныя рэчывы — палоній, свінец, вісмут.

Курэнне скарачае працягласць жыцця і з’яўляецца прычынай  ішэмічнай хваробы сэрца, рэспіраторных за-хворванняў, хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і г.д.  Чалавек, які не ўяўляе сваё жыццё без тытуню, часта хварэе, у яго зніжаюцца праца-здольнасць, увага, вытрымка,  часта ўзнікаюць канфлікты з тымі, хто не курыць. У лёгкіх пры курэнні паступова збіраецца тытунёвы дым і сажа. Зацяжны і пакутлівы кашаль траўміруе тканкі лёгкага, зніжае іх эластычнасць, і дыхаць становіцца ўсё цяжэй. Нікацін «спрыяе» пагаршэнню памяці і ўвагі, чалавек хутчэй стамляецца, у яго пагаршаюцца зрок і слых. Значныя змяненні адбываюцца і ў сардэчна-сасудзістай сістэме:  пачашчаецца пульс, павышаецца артэрыяльны ціск, павяліч-ваецца нагрузка на сэрца, паражаюцца сасуды галаўнога мозга — адсюль недалёка да інфарктаў і інсультаў. Курэнне шкодзіць  страўнікава-кішачнаму тракту, узнікаюць захворванні зубоў і дзяснаў.

Асаблівае месца сярод хвароб, звязаных з тытунекурэннем, займаюць злаякасныя новаўтварэнні. Медыкі сцвярджаюць, што акрамя рака лёгкіх, ужыванне тытуню прыводзіць да анкалагічных захворванняў поласці рота, глоткі, стрававода, страўніка, падстраўнікавай залозы,  печані, нырак, мачавога пузыра, шыйкі маткі і інш. Курыль-шчыкі хварэюць ракам лёгкіх і гартані ў 10 разоў часцей, чым тыя, хто не курыць. Рызыка рака прастаты павялічваецца прапарцыянальна працягласці курэння і колькасці цыгарэт, выкурваемых у дзень.

Калі ў вас ёсць праблемы, звязаныя з курэннем, і вы самастойна не можаце справіц-ца з гэтай шкоднай звычкай, звярніцеся за кваліфікаванай медыцынскай дапамогай  да ўрача-нарколага, які дасць  прафесійную кансультацыю,  а пры неабходнасці прызначыць пэўны курс лячэння.

Рашэнне адмовіцца ад курэння цяжкае, але непазбежнае, калі чалавек хоча быць здаровым і жыць доўга.

Марына ЗАВАДСКАЯ,
сацыёлаг райЦГіЭ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *