Каб кожная газета «дыхала цяплом»

Беларусь сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, заявіла 4 жніўня міністр інфармацыі Лілія Ананіч на рэгіянальным семінары-практыкуме «Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі», што праходзіў у Маладзечне.
«Сёння сродкі масавай інфармацыі працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, – адзначыла Лілія Ананіч. – Беларусь адкрыта дэманструе сваю інфармпрастору і пры гэтым сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі».
На думку Ліліі Ананіч, рэгіянальныя СМІ – гэта пласт прэсы для кожнага чалавека. Менавіта ў рэгіёнах, ідучы па вуліцы, журналісту можна сустрэць свайго героя, а герою – зайсці ў рэдакцыю і распытаць пра змест газетных старонак.
Газеты павінны быць канкурэнтаздольныя, упэўнена міністр інфармацыі. Неабходна практычная работа кожнай рэдакцыі па сувязі са сваімі чытачамі.
Лілія Ананіч акцэнтавала ўвагу на тэме, якая цяпер вельмі актуальная для СМІ, – уборачнай кампаніі. Вялікія фота на першай паласе працаўнікоў палёў упрыгожаць газету, яна будзе «дыхаць цяплом». Такую газету захочацца перагледзець не адзін раз. «Менавіта такія выданні і праекты вяртаюцца да чытача. У іх не абязлічаная журналістыка, а якасная, з глыбокай аналітыкай», – падкрэсліла яна.
Гаворачы пра задачы рэгіянальнай прэсы на сучасным этапе развіцця, Лілія Ананіч падкрэсліла, што павінна быць прадстаўлена аб’ектыўная карціна жыцця, але карціна стваральная, каб пасля чытання інфармацыі з’яўлялася жаданне ўдасканальвацца. Такая задача патрабуе больш якаснай журналістыкі, адпаведна і больш якаснай падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў.
Рэгіянальны семінар-практыкум у Маладзечне завяршыў цыкл такіх мерапрыемстваў у розных абласцях краіны.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота БЕЛТА.
І хлебам адзіныя
Міністэрства інфармацыі Беларусі аб’явіла творчы конкурс сярод СМІ на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі 2017 года. Конкурс атрымаў назву «Жніво-2017: і хлебам адзіныя». Акцэнт у ім зроблены на аўтарскіх матэрыялах: сюжэты ў тэле- і радыёэфіры, публікацыі ў друкаваных і электронных СМІ, у якіх асвятляецца аграрная праблематыка.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч заклікала журналістаў перанесці атмасферу ўборачнай кампаніі на старонкі сваіх выданняў, у эфір, каб усе мелі дачыненне да таго, чым сёння жыве краіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *