Школьныя зборы

Выкарыстана ілюстрацыя

Школьныя зборы – справа для бацькоў даволі затратная. А калі ў сям’і школьнік не адзін, фінансавая нагрузка яшчэ больш узрастае.

У Ляхавіцкім раёне 328  мнагадзетных сем’яў  атрымалі  аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку 695 хлопчыкаў і дзяўчынак да навучальнага года.  На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткавана 20850 рублёў – на кожнага вучня па 30 рублёў. Такія выплаты прадугледжаны ў межах рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.
Выплата такой  дапамогі праводзіцца  ў асноўным па выяўляльным прынцыпе. Заява патрэбна толькі ў выпадках, калі  мнагадзетная сям’я зарэгістравана ў нашым раёне, а дзеці вучацца па-за яго межамі.
Дарэчы, зараз удакладняюцца спісы. Па ўзнікшых пытаннях неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Актыўна ўключылася ў дабрачынную акцыю і грамадскасць. Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа 10 першакласніцам, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, набыла партфелі.
Падчас акцыі «Збяром дзяцей у школу» валанцёры  арганізавалі збор сродкаў, канцылярскіх прылад, спартыўнага інвентару, цацак, іншых рэчаў. 22 жніўня валанцёры працавалі на рыначнай плошчы і ў фае Дома Саветаў,23 жніўня  з 10 да 13 гадзін – каля магазіна «Верас».
Усе, хто жадае паўдзельнічаць у школьных зборах і дапамагчы малазабяспечаным сем’ям, могуць прыносіць дзіцячыя рэчы, кан-цылярскія прылады ў раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа (вул. Юбілейная, 19, каб 10).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *