Выклік прыняты!

Ляхавіцкія выратавальнікі – удзельнікі дабрачыннага марафону.

Тыдзень назад  Ляхавіцкія выратавальнікі прынялі ўдзел у сацыяльнай акцыі «Выклік 100000: velcombegom».  Каб унесці свой уклад у рэабілітацыю дзяцей, супрацоўнікі Ляхавіцкага РАНС  далучыліся да марафону, што праходзіў у баранавіцкім парку. Скарбонка сацыяльнай акцыі, якую арганізавала кампанія velcom, дзякуючы нашым нераўнадушным землякам папоўнілася на 54 кіламетры: кожны прабег адлегласць каля  6 кіламетраў.

Сутнасць «Выкліку 100000» заключалася ў тым, каб  з 26 жніўня па 4 верасня беларусы пераадолелі 100000 кіламетраў. Прабегчы можна было любую дыстанцыю і падзяліцца сваімі вынікамі ў сацыяльнай сетцы. Кожны кіламетр мабільны аператар канвертуе ў грошы, якія будуць залічаны  на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.
Ляхавіцкія  выратавальнікі яшчэ раз даказалі: каб рабіць добрыя справы, асаблівых умоў не патрабуецца.  Галоўнае – вялікае жаданне камусьці дапамагчы.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.
P.S. Па інфармацыі арганізатараў акцыі, за 10 дзён аматары бегу па ўсёй Беларусі, а таксама ў 20 краінах свету «сабралі» 114 971 кіламетр. Пералічаныя грошы дапамогуць бальніцы набыць новае абсталяванне.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *