І суседзям дапамаглі. Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

Камбайнеры Яўгеній Курылік і Генадзій Кірмель.

На самым сціплым па памерах у раёне хлебным участку, які належыць аграрнаму каледжу, дзе збожжавы клін усяго 105 гектараў, атрымалася сабраць 375 тон зерня. Вырошчвалі пшаніцу, азімае жыта, трыцікале, яравы ячмень, авёс. Калі параўнаць з мінулагодняй ураджайнасцю, то сёлета заўважана станоўчая дынаміка: на 4,5 цэнтнера з гектара.  А зернебабовая сумесь і наогул урадзіла на дзіва – дала па 60 цэнтнераў з гектара.

Уборку правялі сваімі сіламі. Экіпаж у складзе Яўгенія Курыліка і Генадзія Кірмеля справіўся са сваёй хлебнай задачай аператыўна. А потым механізатары часова сталі хлебаробамі ААТ «Шлях новы» і павялічылі намалот гаспадаркі больш як на 250 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *