Эканомна – значыць эфектыўна

У добрага гаспадара ўсё пад кантролем: без патрэбы не гарыць лямпачка, падтрымліваецца цяпло ў кватэры, не дапускаецца ўцечка вады з кранаў… Гэта ў быту. А што на вытворчасці? У КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», здаецца, на кожным кроку аб’екты, якія забяспечваюць насельніцтва камунальнымі выгодамі. Энергаўчасткам, напрыклад, строга кантралюецца расход электра- і цеплаэнергіі, укараняецца ў вытворчасць энергазберагальнае абсталяванне.

Галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Жук расказаў, што сёлета ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы выкананы шматлікія энергаэфектыўныя мерапрыемствы: для падагрэву вады, якая падаецца ў жылыя дамы, устаноўлены эканамічны пласцінчаты цеплаабменнік, у квартальнай кацельні ў г. Ляхавічы і ў кацельні вёскі Задвор’е заменены на энергазберагальныя сеткавыя помпы. Да канца года плануецца завяршыць замену лямпаў напальвання ў ліхтарах вулічнага асвятлення на энергазберагальныя, устанавіць на іх датчыкі руху. На 70-75 працэнтаў работы ўжо выкананы. Камунальная служба добра  падрыхтавала і жылфонд да  халадоў. Уцеплены падвалы, зашклёны вокны, адрамантаваны дзверы. Уладальнікі кватэр таксама правялі адпаведныя мерапрыемствы. Дарэчы, многія з іх пераканаліся ў рацыянальнасці ўстаноўкі лічыльнікаў вады, газу і цеплаэнергіі.

Выкананыя работы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» — справы  адной асобна ўзятай арганізацыі. Вельмі многае залежыць і ад кожнага з нас: ад таго, наколькі мы будзем гаспадарлівымі і беражлівымі, такім жа будзе і наш камфорт, і таўшчыня ўласных кашалькоў.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *