«Арызона» – гэта ў «Ляхавіцкім». На палі выйшлі бульбаўборачныя камбайны

Паляводы СВК «Ляхавіцкі» Ірына Дунчык, Галіна Грыкель, Тамара Заяц, Алена Федаровіч: ураджай, як заўсёды, выдатны!

Сельскагаспадарчы ўборачны сезон працягваецца. Здаецца, толькі ўчора аграрыі завяршылі жніво, а на парадку дня  ўжо другі хлеб. На Ляхавіччыне яшчэ напрыканцы жніўня распачата ўборка ранніх сартоў бульбы.   Сёння галоўная бульбаводчая гаспадарка раёна СВК «Ляхавіцкі» ўбрала пятую частку са сваіх 105 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць бульбянога круга тут 434 цэнтнеры – традыцыйна самая высокая ў раёне.

Першымі пад капалку пайшлі сарты «скарб» і «арызона», на чарзе – больш ураджайны «вектар».
Хоць сёлета пасяўныя плошчы пад бульбу ў гаспадарцы зменшаны, аднак старшыня СВК Іван Вітко ўпэўнены: як мінімум 4 тысячы тон накапаюць. Далейшы лёс бульбы таксама вядомы – пераборка, пасля якой несартавая адпраўляецца на корм жывёле, а сартавая ідзе адразу на продаж ці на далейшую зімоўку ў бульбасховішча, якое ў сельгаскааператыве адпавядае ўсім неабходным параметрам.
Пакуль у «Ляхавіцкім» з уборкай спраўляюцца ўласнымі сіламі, але, магчыма, пазней запросяць памочнікаў, у тым ліку і гараджан. Тым больш, што пакупнікі з замежжа прыязджаюць ужо за тутэйшай смачнай бульбай.
Толькі на 4 гектары меншы бульбяны клін у ААТ «Жарабковічы». У райаграсэрвісе пад другі хлеб адведзена 50 гектараў. Ёсць па некалькі гектараў у агракаледжы і ДП «Нача». Усяго бульбяныя палеткі займаюць у раёне 261 гектар.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

«Арызона» – гэта ў «Ляхавіцкім». На палі выйшлі бульбаўборачныя камбайны: 1 комментарий

  • 21/09/2017 в 11:43
    Permalink

    «Арызону» пакуль не каштавала. А вось «скарб» паважаю. Трэба будзе на кірмашы набыць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *