Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, дарагія ветэраны  педагагічнай працы!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Спрадвеку да працы педагога прад’яўляліся самыя высокія патрабаванні. Менавіта настаўнік заўсёды быў і застаецца ўзорам духоўнай сілы, справядлівасці, мудрасці, культуры і інтэлігентнасці.
Дарагія педагогі! Вы выконваеце  высакародную місію – выхоўваеце дастойных грамадзян сваёй краіны, фарміруеце яе інтэлектуальны патэнцыял, закладваеце асновы  заўтрашняга дня.
Словы ўдзячнасці і прызнання ветэранам галіны, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у навучанне многіх пакаленняў, але і перадалі свой бясцэнны вопыт і веды маладым педагогам.
Жадаем вам здароўя, шчасця, бадзёрасці духу і жыццёвых сіл, сямейнага дабрабыту, цікаўных, адораных і ўдзячных вучняў, якія заўсёды будуць радаваць вас сваімі перамогамі і дасягненнямі.
Раённы  выканаўчы камітэт.                                           Раённы   Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *