Памочнікі лясной аховы

Выкарыстана ілюстрацыя

Фотапасткі з’явіліся ў арсенале лясгаса параўнальна нядаўна, але паспелі ўжо зарэкамендаваць сябе даволі эфектыўнымі памочнікамі ў справе аховы лесу.

Нядаўна ў аб’ектыў фотакамеры, устаноўленай на тэрыторыі Ляхавіцкага лясніцтва недалёка ад садаводчага таварыства, трапіў мужчына, які выкідаў смецце. Здымкі ў розных ракурсах захаваліся на карце памяці камеры. На падставе атрыманых фотаматэрыялаў ўстаноўлена асоба парушальніка. Яго выклікалі павесткай у ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас», складзены адміністрацыйны пратакол.
Наогул жа сёлета, дзякуючы выкарыстанню фотапастак, да адміністрацыйнай адказнасці за забруджванне лесу прыцягнуты 3 чалавекі. Штраф за такое правапарушэнне для фізічных асоб складае да 20 базавых велічынь.
Так што ў наступны раз, калі ў кагосьці з’явіцца жаданне выкінуць смецце ў лесе, незаконна зняць урадлівы слой глебы, пашкодзіць лясную падсцілку, дрэвы ці кустоўе, варта сур’ёзна задумацца. Магчыма, і за вамі назіраюць непрыметныя памочнікі лясной аховы…
Міхаіл СВІСТУН,
дырэктар лясгаса/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *