Дарагія землякі! 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Роўна сто гадоў аддзяляюць нас ад гэтай даты: перамога Вялікага Кастрычніка адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі.
Бясплатная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны рабочы дзень, ліквідацыя саслоўных прывілеяў, роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын і многае іншае стала заваяваннем таго часу.
Дзякуючы рэвалюцыі, людзі атрымалі права на працу, адукацыю і адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Беларусы  набылі сваю незалежнасць, магчымасць будаваць суверэнную дзяржаву на прынцыпах дабра і справядлівасці, плённа працаваць на роднай зямлі.
Сёння Рэспубліка Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця.
У гэты дзень шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў і ўпэўненасці ў сваіх сілах, міру і дабрабыту, працоўных здабыткаў на карысць раёна, Брэстчыны, краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                   Раённы  Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *