Трымаць марку. ЗТАА «БелДан»

Механізатары Іосіф Ламанос і Артур Гутырчык.

Праца па  дацкай тэхналогіі з беларускай працавітасцю – гэта пра «БелДан», што прапісаўся  недалёка ад Вострава. Прадукцыя агракомплексу – беконная свініна – пастаўляецца ў буйныя гандлёвыя кропкі і на прылаўках не залежваецца.

Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю  трымае марку: калі парода свіней – то лепшая (ландрас, ёркшыр, дзюрок), калі якасць – то вышэйшая, калі тэхналогія – то самая сучасная.  Пасеялі для вытворчасці кармоў азімыя  пшаніцу  і трыцікале. Дарэчы, камбікорм у «БелДане» ўласнага прыгатавання –  такая харчовая незалежнасць і бяспека.
Пад яравую сяўбу плануюць выдзеліць прыкладна  3500 гектараў.  Дакладна прадумваюць структуру пасеваў. Так, акрамя аўса, кукурузы і ячменю, пасеюць  конскія бабы – культуру непатрабавальную, ураджайную.
На сяўбе і ўборцы традыцыйна выдатна працуюць механізатары Артур Гутырчык, Аляксандр Азарчык, Сяргей Гутырчык і Максім Горбік.
– Складана  выдзяліць лепшых сярод жывёлаводаў: кожны добрасумленна  працуе на вынік, адказвае за свой участак работы, – адзначае дырэктар ЗТАА  Мікалай Нікіцін.
Красамоўны факт у вытворчы малюнак: усе заатэхнікі, ветурачы тут маюць вышэйшую адукацыю і не спыняюцца ў прафесійным развіцці.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *