Сасновы дызайн ад камунальнікаў

Лёгкім рухам умелых рук сасновыя галінкі ператвараюцца ў абстрактныя фігуры, якія гатовы даць зялёнае святло зіме

Няхай і напрыканцы ўжо, але сёння яшчэ восень. І запознены лісток трымаецца на галінцы, і ля агароджы схаваўся ад першага марозу кусцік наготкаў. Тым не менш набліжэнне Новага года адчуваецца. «Вінаваты» ў гэтым не толькі каляндар – у Ляхавічах, напрыклад, «засвяціліся» камунальнікі, якія пачалі шчыраваць над святочным дызайнам райцэнтра. У выніку, у гарадскім скверы з’явіліся «скульптуры» з сасновых лапак. Мяркуецца, што гэта толькі пачатак. Любімае ўсімі свята патрабуе прыгожай «вопраткі», над чым і папрацуюць умелыя рукі. Творчасць у дапамогу! І не толькі работнікам жылкамунгаса, а ўсім землякам, якія абавязкова далучацца да падрыхтоўчых шчыраванняў.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Маргарыты КУХТА.

 

Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сасновы дызайн ад камунальнікаў: 1 комментарий

  • 06/12/2017 в 20:53
    Permalink

    Не спорю — когда природа отдыхает, такие скульптуры радуют глаз. Но тема с соснами настолько заезженная и старая, что хочется свежих решений. Вот в соседних Барановичах придумали использовать в украшении города кизил, окрашенные ветки сирени и другие элементы — красиво и креативно. А мы что хуже? Объявили бы конкурс идей — народ бы подтянулся и придумал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *