Ёсць такая прафесія – выратавальнік

Днём і ноччу, у спякоту і дождж, у святы і будні яны абавязкова на пасту і  заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.  Яны — выратавальнікі, усе тыя, хто працуе ў падраздзяленнях  і структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

19 студзеня беларускія выратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята. Віншаванні  будуць прымаць і  супрацоўнікі раённагааддзела па надзвычайных сітуацыях. Тут нясуць службу больш за 60 байцоў.  Служба  ў іх сапраўды ўніверсальная: яны спяшаюцца на дапамогу на пажары і дарожна-транспартныя здарэнні, да тых, хто церпіць бедства на вадзе,  выязджаюць на нейтралізацыю небяспечных рэчываў, ліквідацыю наступстваў стыхіі і г.д.  І ў экстрэмальных умовах пацвярджаюць сваё майстэрства, высокі клас, фізічную падрыхтаванасць, часцяком рызыкуючы здароўем, а то і жыццём.

Чатыры з паловай гады на базе РАНС дзейнічае адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба. А гэта значыць, патэлефанаваўшы па нумары 101, можна ўпэўнена разлічваць на хуткую і высокакваліфікаваную дапамо-гу ў любой надзвычайнай сітуацыі.

Прыкладаў высокапрафесійнай і хуткай работы ляхавіцкіх выратавальнікаў-пажарных хапае.  За мінулы год супрацоўнікі РАНС 140 разоў выязджалі па сігналу трывогі на розныя здарэнні. Летась зарэгістравана 46 пажараў (на 15 працэнтаў менш, чым за 2010 год), на якіх загінула 8 чалавек. Але ахвяр магло быць больш,  калі б не тыя, хто ўступіў у паядынак з вогненнай бядою. Вынікам якасна выкананай работы сталі 4 выратаваныя жыцці, папярэджана знішчэнне 79 пабудоў і 6 адзінак тэхнікі, выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму звыш 850 мільёнаў рублёў. 30 выездаў было на ліквідацыю гнёздаў небяспечных насякомых. Акрамя таго, знесена 10 аварыйных будынкаў, убрана 27 дрэў, якія ўяўлялі  пагрозу жыццю і здароўю людзей.

Выратавальнікі пастаянна ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства, у тым ліку асвойваючы і сумежныя спецыяльнасці. Усе супрацоўнікі РАНС прайшлі навучанне на базе райбальніцы па праграме падрыхтоўкі парамедыкаў, што таксама пашырае спектр магчымасцей і паляпшае якасць выканання пастаўленых задач.

Але самае галоўнае  ў напружанай і адказнай рабоце ўсіх падраздзяленняў МНС  – надзейны  заслон пажарам, паводкам, аварыям. Вядзецца актыўная прафілактычная і  агітацыйна-асветніцкая работа. Яна арганізавана ў цесным узаемадзеянні са спецыялістамі раённага аддзела ўнутраных спраў,  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельвыканкамамі, аддзелам адукацыі райвыканкама.

Работнікі дзяржпажнагляду ў мінулым годзе ўстанавілі 82 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказана дапамога ў рамонце 7 печаў, 9 участкаў няспраўнай электраправодкі ў домаўладаннях  адзінокіх грамадзян, інвалідаў, ветэранаў вайны. Праведзена 26 сельскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.  Гэта далёка не поўны пералік таго, чым з дня ў дзень займаецца асабовы састаў РАНС.

У нашай прафесіі, як і ў многіх іншых, кадры – аснова асноў.  Ад правільных і рашучых дзеянняў кожнага залежыць агульны вынік. Прыкладамі для маладых супрацоўнікаў з’яўляюцца начальнік каравула пажарна-аварыйнай выратавальнай часці      № 1 Валерый Свянтэцкі, начальнік каравула ПАВП-11 (Ліпск) Генадзій Чаранкевіч, начальнік ПАВП-13 (Тальмінавічы) Аляксандр Баўтрукевіч, камандзір аддзялення ПАВП-12 (Падлессе) Юрый Смаршчок і многія іншыя.

Маладым супрацоўнікам ёсць на каго раўняцца. Але і моладзь не падводзіць сваіх больш вопытных таварышаў.  Добра зарэкамендавалі сябе камандзір аддзялення ПАВП-12 Андрэй Крываруцкі, камандзіры аддзялення ПАВЧ-1 Андрэй Пятрушка і Сяргей Новік, вадзіцель ПАВЧ-1 Дзмітрый Цяльпук, старшы інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Сяргей Гатоўчыц і  інспектар гэтай службы Дзмітрый Сокал. Прыкладам бездакорнага нясення службы, адданасці сваёй справе з’яўляюцца нашы шаноўныя ветэраны-выратавальнікі. Іх вопыт, падтрымка, дапамога і слушныя парады  неабходны.  Дзякуй за гэта  Уладзіміру Ганчуку, Вячаславу Русакевічу, Барысу Амяльянцу, Віктару Дзяміду, Генадзію Баркоўскаму, Ніле Чайкоўскай.

Генадзій МАКАРЭВІЧ,

намеснік начальніка РАНС

One thought on “Ёсць такая прафесія – выратавальнік

  • 18/01/2012 в 16:21
    Permalink

    Родина знает своих героев! С ПРАЗДНИКОМ, товарищи! 😉

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *