Няхай елка расце ў лесе

Напярэдадні навагодніх святаў на тэрытрыі нашага раёна , як і па ўсёй рэспубліцы, з мэтай папярэджання незаконнай высечкі  ёлак і соснаў узмацніцца ахова ляснога фонду.

Рэйды будуць праводзіць спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай лясной аховы і дзяржінспекцыі  па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі МУС.

Пад асобым кантролем – лясныя насаджэнні і ўчасткі лясных культур, якія знаходзяцца паблізу ад населеных пунктаў, аўтамабільнай дарогі і чыгункі.

 Важна ведаць, што згодна артыкула 15.22  Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка альбо пашкоджанне дрэў і кустоўя да ступені спынення росту, цягне да штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь ці  ад 115 да 115 рублёў. Таксама  прад’яўляецца прэтэнзія за шкоду аб’ектам расліннага свету. А гэта яшчэ вызначаная сума грашовых сродкаў, якую прыйдзецца кампенсаваць  парушальніку  за незаконную высечку дрэў.

Ляхавіцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя заклікае грамадзян да захавання роднай прыроды. Дрэўца, якое засталося ў лесе, дасць магчымасць любавацца на яго не месяц і нават не год.

Аляксандр КУРЛОВІЧ,

галоўны спецыяліст Ляхавіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *