Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Кулачныя адносіны

3 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Падзеі ж пачаліся значна раней – напачатку снежня мінулага года, калі  паміж двумя ляхавічанамі ўспыхнула сварка. У выніку  адзін ударыў другога ў твар і зламаў яму сківіцу.  Праведзена судова-медыцынская эспертыза. Аматару высвятляць адносіны кулакамі пагражае  ад штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.

 

Маршрут пад градусам

Па інфармацыі ўпраўлення ўнутранных спраў Брэсцкага аблвыканкама, у  перадапошні дзень 2017 года а палове другой гадзіны ночы на перакрыжаванні вуліц Пташука і Падлескай у райцэнтры было ўчынена ДТЗ.  Ляхавічанін 1985 года нараджэння, знаходзячыся ў нецвярозым стане за рулём аўтамабіля “Сітраен Ксантыя”, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.  Пасажыр 1990 года нараджэння  з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены  ў райбальніцу на лячэнне.  Вадзіцель з месца аварыі  ўцёк і ў 10 гадзін раніцы быў затрыманы супрацоўнікамі АДАІ. Праводзіцца праверка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *