Залатая рыбка. Жыхар Баранавічаў затрыманы ў Ляхавіцкім раёне за рыбалку сеткай

 

Выкарыстана ілюстрацыя

25 лютага старшы дзяржаўны інспектар Баранавіцкай межраённай інспекцыі дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры  Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Вашчылка падчас рэйда затрымаў на меліярацыйным канале каля Падлаззя жыхара Баранавічаў. Той прыехаў на выхадныя ў вёску да бацькоў і адправіўся на рыбалку… з сеткай. У той момант, калі ён спрабаваў яе ўстанавіць,  міма праязджалі супрацоўнікі  межраённай інспекцыі. Нанесці шкоду прыроде рыбак не паспеў – сетка была пустая. Аматару рыбкі прыйдзецца адказваць перад законам: яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *