Авария в Ляховичском районе

7 сакавіка каля 22 гадзін  на 14-м кіламетры аўтадарогі   Баранавічы-Ляхавічы недалёка ад вёскі Дарава-Чыж адбылося ДТЗ, паведамляе сайт ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Па папярэдняй інфармацыі, за рулём   аўтамабіля «Нісан», што рухаўся ў напрамку Ляхавічаў, знаходзіўся 27-гадовы жыхар райцэнтра. «Нісан» выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «БМВ Х5», які ехаў у сустрэчным напрамку.
У выніку ДТЗ вадзіцель і два пасажыры «Нісана» (46-гадовая брастаўчанка  і жыхар в. Сакуны) былі шпіталізаваны ў бальніцы Баранавічаў і Ляхавічаў. Ноччу 8 сакавіка ў рэанімацыйным аддзяленні Баранавіцкай гарбальніцы ад атрыманых траўмаў  жыхарка г.Брэста памерла.
Устаноўлена, што ўсе ўдзельнікі руху былі прышпілены рамянямі бяспекі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота з сайта ДАІ Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *