Час рабіць генеральную ўборку

Вясна — час  абуджэння прыроды, а значыць, прыйшла пара зрабіць генеральную ўборку гарадскіх і сельскіх вуліц, дарог і прыдарожных палос, індывідуальных падвор’яў і двароў шматкватэрных дамоў, лясоў і паркаў, месцаў адпачынку, тэрыторый садаводчых і гаражных масіваў…

З гэтай мэтай традыцыйна ў красавіку праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні. Для гэтага ў Ляхавіцкім раёне створана рабочая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Гурскім У. К., распрацаваны мерапрыемствы месячніка.

Планы вялікія: прыбраць падведамасныя і прылягаючыя да іх тэрыторыі, падрыхтаваць клумбы да пасадкі кветак, зрабіць ямачны рамонт вуліц, разбіць газоны на вуліцах Гагарына, Чкалава, Будаўнікоў у г. Ляхавічы… Гэта, канечне, не ўсё, нас чакае яшчэ шмат іншых спраў.

Паважаныя землякі!

Прыміце ўдзел у добраўпарадкаванні нашай Ляхавіччыны. Ачысціце ад смецця вашы двары, пад’езды, падвалы. Давайце канкрэтнымі справамі пацвердзім жаданне жыць і працаваць у чыстым раёне!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *