У Ляхавічах назначаны новы старшыня райвыканкама

22 мая Прэзідэнт Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні і даў згоду на назначэнне старшынёй Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта  Аляксандра Камінскага.

23 мая адбылася  другая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання  з удзелам памочніка Прэзідэнта Беларусі- галоўнага  інспектара  па Брэсцкай вобласці Васілія Герасімава, першага намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта   Мікалая Токара.

Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Аляксандра Камінскага, які  да гэтага займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ляхавіцкага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *