Веласіпедны лікбез. З 20 па 31 мая міліцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і раскрыццё крадзяжоў веласіпедаў і з аўтамабіляў

Выкарыстана ілюстрацыя

З 20 па 31 мая міліцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і раскрыццё крадзяжоў веласіпедаў і з аўтамабіляў.

З пачатку года ў нашым раёне зарэгістраваны тры крадзяжы веласіпедаў (усяго на Брэстчыне за гэты час – 106), два злачынствы раскрыты (па воблас- ці – 43). Звычайна веласіпеды крадуць з пад’ездаў шматпавярховікаў, падвальных памяшканняў, прыватных падворкаў. Людзі пакідаюць іх без нагляду каля магазінаў, паштовых аддзяленняў, у сельскай мясцовасці – практычна пасярод дарогі.
Выкананне элементарных мер дапаможа зберагчы сваю маёмасць. Трэба захоўваць дакументы, што пацвярджаюць факт пакупкі веласіпеда; не набываць такі транспарт у незнаёмцаў пры адсутнасці дакументаў; не перадаваць двухколы іншым у часовае карыстанне ці для захоўвання; не пакідаць яго на ноч у пад’ездах, на лесвічных пляцоўках, каля сваіх дамоў. Рэкамендуецца выкарыстанне спецыяльных устройстваў для прышпільвання веласіпедаў.
Дарэчы, у адпаведнасці з правіламі, забараняецца загрувашчваць калідоры, лесвічныя пляцоўкі, праходы, запасныя выхады шматкватэрных дамоў разнастайнымі рэчамі, у тым ліку веласіпедамі і дзіцячымі каляскамі. За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь.
Ляхавіцкі РАУС будзе ўдзячны тым, хто прыме да ўвагі рэкамендацыі па захаванні сваёй маёмасці, бо злачынства лягчэй папярэдзіць, чым раскрыць. Увогуле, калі грамадзяне валодаюць інфармацыяй пра асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжоў, просьба паведаміць у аддзяленне крымі-нальнага вышуку па тэлефоне 2-11-70 ці па тэлефонах 2-48-37, 102. Ананімнасць гарантуецца.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *