О спорт, ты – мір!

Удзельнікі велапрабегу міру ў сірыйскім горадзе Алепа. 1991 г. Справа С. Шклянік.

Удзельнікі велапрабегу міру ў сірыйскім горадзе Алепа. 1991 г. Справа С. Шклянік.

Усё жыццё Андрэй Куркач у спорце, працяглы час узначальваў адпаведны аддзел райвыканкама. Ён сведка і ўдзельнік станаўлення і развіцця фізкультурна-спартыўнай работы на Ляхавіччыне, а ягоныя ўспаміны аднаўляюць цікавыя старонкі гэтай гісторыі і яе герояў – ветэранаў спартзалаў, стадыёнаў, бегавых дарожак і г.д. Адзін з іх – Сцяпан Шклянік. Гэтага чалавека няма ўжо на свеце, але пра яго справы варта ведаць і сёння. Андрэй Барысавіч успамінае пра калегу:

– Сцяпан Іванавіч Шклянік працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў Жарабковіцкай сярэдняй школе. Работу сваю ведаў выдатна і любіў самааддана. Ён быў, дарэчы, і першым трэнерам майстра спорту міжнароднага класа, залатога прызёра чэмпіянату СССР (1992 г.) сярод юніёраў і ўдзельніка чэмпіянату свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы (1994 г.) Аляксандра Ждановіча. Сярод узнагарод Сцяпана Іванавіча і дыплом ВДНГ СССР за стварэнне нестандарт-нага спартыўнага абсталявання на школьным стадыёне.
А яшчэ Сцяпан Шклянік сказаў сваё гучнае слова ва ўмацаванні міру. У 1991 годзе ён удзельнічаў у велапрабегу міру па гарачых кропках Каўказа і Блізкага Усходу. Гэта, як успамінаў Сцяпан Іванавіч, была нялёгкая вандроўка, але сама ідэя дапамагала, спадарожнічала, надавала сілы. І яны, удзельнікі велапрабегу, гэта зрабілі – прагаласавалі за мір такой зразумелай для ўсіх мовай спорту. Пазней Сцяпан Шклянік быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савецкага камітэта абароны міру.
Фота з архіва Андрэя КУРКАЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *