Не пагражай! Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу

Напачатку красавіка РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 186  у адносінах жыхара Ляхавіцкага раёна 1978 г.н.

Вечарам  9 красавіка  на   прахадной льнозавода ён  пагражаў забойствам работнікам прадпрыемствам, трымаючы ў руках пнеўматычны пісталет, знешне падобны з баявой зброяй.

Падчас раследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што згаданы грамадзянін ў той жа вечар пагражаў прымяненнем насілля з выкарыстаннем  таго ж пісталета работнікам РАУС, якія прыбылі на месца здарэння  па паведамленні пра ўчыненае злачынства. Па даным факце 5 чэрвеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 364 (пагроза прымянення насілля ў адносінах супрацоўніка аддзела ўнутранных спраў), санкцыя якой прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

Абвінавачаны заключаны пад варту.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *