У рамцы – фота ад «ЛВ». Сям’я Корань – у пераможцах!

Напачатку мая падпісчыкам нашай групы  (vk.com/lvesby) у сацыяльнай сетцы «Вконтакте»    рэдакцыя прапанавала прыняць удзел у розыгрышы бясплатнай сямейнай фотасесіі. Досыць было выканаць некалькі простых умоў (быць падпісчыкам групы і зрабіць рэпост запісу пра конкурс), каб стаць шчасліўчыкам, які разам з роднымі трапіць у аб’ектыў фотакамеры і атрымае чэрвеньскую падпіску на раёнку.
Дзякуй вам, шаноўныя падпісчыкі, за тое, што вы актыўныя чытачы, каментатары, удзельнікі конкурсаў і нашы самыя надзейныя сябры, якія заўсёды падтрымліваюць «веснікаўскія» прапановы. У розыгрышы ад «ЛВ» фотасесію і падпіску ў падарунак атрымала сям’я Корань з Тухавіч. Дарэчы, у конкурсе прынялі ўдзел амаль 100 сем’яў.
Мама Віялета і тата Дзмітрый такой прыемнай навіне вельмі рады:
– Дзеткі растуць хутка, і так хочацца зафіксаваць іх кожнае дасягненне на фотакамеру, каб праз шмат гадоў успомніць, як наша меншанькая Каралінка пачынала хадзіць, а Вадзімка рыхтаваўся да ранішніка.
Корані пазіруюць на камеру, смяюцца, жартуюць – яны шчаслівыя, і гэта відавочна!

Фота Маргарыты КУХТА.

У рамцы – фота ад «ЛВ». Сям’я Корань – у пераможцах!: 1 комментарий

  • 13/06/2018 в 22:02
    Permalink

    Хочу тоже фотосессию. Не знала, что так легко можно стать звездой. Обязательно следующий раз поучаствую в конкурсе от районки

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *