У ляхавіцкага егера знойдзена туша дзікага кабана

Супрацоўнікі Барана-віцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з супрацоўнікамі 6 упраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь знайшлі падчас вобыску ў егера Ляхавіцкай РАС Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў па месцы жыхарства тушу дзіка.
Вобыск праводзіўся на падставе атрыманай інфармацыі пра наяўнасць у службовай асобы БТПР незарэгістраванай зброі. Яна не пацвердзілася. Але ў гаражы па месцы жыхарства 51-гадовага мужчыны была знойдзена неразабраная туша жывёлы. Егер патлумачыў, што напрыканцы чэрвеня падчас аб’езду на матацыкле арандаваных угоддзяў знайшоў на палявой дарозе недалёка ад вёскі Гірыч-Поль тушу траўмаванага дзіка. Знаходку даставіў дадому, не маючы на гэта адпаведных дакументаў. Хаця як супрацоўнік БТПР ведаў, якія ў такіх выпадках патрабуюцца дакументы.
Шкода, нанесеная прыродзе, ацэнена ў 120 базавых велічынь ці 2,9 тысячы рублёў. У адно-сінах егера ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства за незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўку) дзікай жывёлы.

Сяргей ВАШЧЫЛКА, старшы дзяржаўны інспектар Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *