Бізнес з вясковым каларытам. Жыхарка вёскі Каўпакі Людміла Мішкевіч арганізавала сваю справу і запрасіла на работу землякоў

Гаспадыня прыватнага бізнесу Людміла Мішкевіч (у цэнтры) з прадаўцамі Ірынай Мішкевіч і Нінай Хвайніцкай.

Нядаўна адкрыты магазін у Малым Гарадзішчы – адзін з двух, што ўваходзяць у склад прыватнага прадпрыемства «МішкевічГандаль». Наша зямлячка з Каўпакоў Людміла Мішкевіч рызыкнула заняцца бізнесам. І не толькі «запусціла» гандлёвыя аб’екты ў сельскай мясцовасці і стварыла здаровую канкурэнцыю райпо (што, бясспрэчна, толькі на карысць вяскоўцам, якія паспелі ацаніць асартымент тавараў, ветлівасць прадаўцоў, культуру абслугоўвання), але і дала работу землякам – стварыла чатыры працоўныя месцы (у Малым Гарадзішчы і Ліпску).
Дарэчы, у апошнюю нядзелю ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў гандлю. Свята ўсіх, хто працуе ў гіпер- і міні-маркетах, вясковых і магазінах крокавай даступнасці, прыватных крамах, аўталаўках і тых, хто займаецца гандлёвым маркетынгам, лагістыкай і г.д. Ад іх прафесіяналізму, уважлівасці да кліентаў залежыць наш з вамі пакупніцкі настрой.

Фото Маргарыты КУХТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *