В Ляховичском районе награждён первый водитель-тысячник

Нядзеля — выхадны , у большасці,   для гараджан. У сельскай гаспадарцы   зараз самая гарачая пара — жніво.  З раніцы кіпіць работа, няма тых, хто адпачывае ці ў баку ад справы.

У ААТ «Жарабковічы» сёння раніцай узнагародзілі вадзіцеля -тысячніка. Такі паважаны статус заслужыў Аляксандр Сокал, які на МАЗе перавёз ,можна сказаць, залатую тысячу зерня.

Шчыра віншаваў   працаўніка першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама –  начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Шматко. Старшыня раённай арганізацыі  прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура ўручыла  падзяку ад райкама.  Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымаў каштоўны  падарунак.  Словы шчырай падзякі, віншаванні- і Аляксандр Сокал зноў на маршруце.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *