Уступная кампанія: першыя вынікі

Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў падвяла прамежкавыя вынікі ўступнай кампаніі 2018 года

У чэрвені прайшлі ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па 11 вучэбных прадметах. Усяго па Брэсцкай вобласці ў чатырох установах адукацыі, вызначаных пунктамі для правядзення ЦТ, абітурыентамі выканана 45767 тэстаў. Яўка для праходжання тэстаў склала 95,58 працэнта ад зарэгістраваных на выкананне тэстаў.
Увогуле цэнтралізаванае тэсціраванне на Брэстчыне прайшло без парушэнняў, выпадкаў выправаджэння яго ўдзельнікаў за выкарыстанне мабільных тэлефонаў і іншых сродкаў прыёму-перадачы інфармацыі не было.
28 ліпеня завершаны конкурсны адбор і праведзена залічэнне абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту.
Усяго ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў чатырох універсітэтах вобласці прынялі ўдзел 3924 абітурыенты, залічаны ва ўстановы вышэйшай адукацыі 1774 абітурыенты. Кантрольныя лічбы прыёму за кошт сродкаў бюджэту выкананы поўнасцю. У сярэднім конкурс на бюджэтныя месцы склаў 2,2.
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце найбольшы конкурс назіраўся па спецыяльнасці «лагістыка» (дзённай формы навучання) – 8,5 чалавека на месца. Таксама аказаліся запатрабаванымі новыя спецыяльнасці: «эканоміка электроннага бізнесу», «электронны маркетынг» і «архітэктурны дызайн», на якія конкурс склаў адпаведна 5,3, 4,3 і 3,4 чалавека.
У Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя А. С. Пушкіна найбольш запатрабаванымі сталі спецыяльнасці «псіхалогія» – 5,8, «турызм і гасціннасць» – 4,8, «сучасныя замежныя (англійская, нямецкая) мовы (выкладанне) са спецыялізацыяй «камп’ютарная лінгвістыка» – 3,8, «фізічная культура» – 3,5 чалавека на месца.
У Баранавіцкім дзярж-універсітэце павышаным попытам карысталіся спецыяльнасці завочнай скарочанай формы навучання – «бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт» і «маркетынг» (кон-курс – 8,7 чалавека на месца), «тэхнічнае забеспячэнне  працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (4,6), «дашкольная адукацыя» (4,0).
У Палескім універсітэце высокі конкурс (3,5 чалавека на месца) і высокія прахадныя балы (303) сфарміраваліся на новую спецыяльнасць «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)». Па групе эканамічных спецыяльнасцей конкурс склаў 2,1 чалавека на месца, па групе спецыяльнасцей факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця – 2,5 чалавека на месца.
Працягваецца кантроль за прыёмам дакументаў і залічэннем абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты (па 6 жніўня) і ходам уступнай кампаніі ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Завершыцца дзейнасць камісій па кантролі пасля прадастаўлення (да 19 жніўня) у дзяржкамісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў па далейшым удасканаленні парадку падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *