Кліча камбайн. На мінулым тыдні ў СВК «Ляхавіцкі» віншавалі камбайнера

Падзякаваць Мечыславу Бецьку за працу прыехалі прафсаюзныя лідары Іван Васіленка і Святлана Бялецкая.

На мінулым тыдні ў СВК «Ляхавіцкі» віншавалі камбайнера. Здавалася б, нічога незвычайнага: тутэйшыя працаўнікі заўсёды шчыруюць ад душы. Але на гэты раз усё ж нагода была адметная. Старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка прыехаў на мехдвор гаспадаркі, каб падзякаваць за актыўны ўдзел у жніве… свайму калегу.
Вадзіцель цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мечыслаў Бецька сёлета падчас працоўнага водпуску ўладкаваўся ў СВК камбайнерам. Разам са старшым «па экіпажы» Віктарам Брэчкам намалацілі 571 тону збожжа. «Малавата, – з роспаччу заўважае Мечыслаў Фёдаравіч. – Раней мелі і тысячу, і паўтары, а сёлета хлеб падгарэў». А параўнаць яму, хлебаробу з вопытам, ёсць з чым: гэта яго сямнаццатае жніво і дзясятае – у «Ляхавіцкім» на адным і тым жа камбайне КЗС-12.
Лідар абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка, старшыні райкама галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая і раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк павіншавалі камбайнера і ўручылі яму каштоўны падарунак.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота з архіва РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *