Сваімі сіламі. Збожжавы і зернебабовы клін КСУП «Ліпнянка» складае 900 гектараў

Збожжавы і зернебабовы клін КСУП «Ліпнянка» складае 900 гектараў – на 15 працэнтаў большы за леташні. На ўборцы задзейнічаны чатыры камбайны. За штурва- лам – механізатар Сяргей Дзямід і галоўны аграном Яўгеній Праневіч, каторы год запар на жніво ў камбайнеры перакваліфікуюцца Аляксандр Салодкі і Генадзій Чаранкевіч. Збожжа ад усіх камбайнаў своечасова паспявае забіраць і адвозіць на зернесушылку ў Ліпску вадзіцель Валянцін Гатоўчыц.
Дырэктар прадпрыемства Станіслаў Берташ зазначае, што са жнівом у «Ліпнянцы» справіліся ўласнымі сіламі, працаваць давялося ад світання да змяркання. А каб удзельнікам уборачнай на ўсё хапала сіл, забяспечыць ім якаснае харчаванне стараліся работнікі сталоўкі сельгаспрадпрыемства. Дарэчы, абеды і падвячоркі для камбайнераў і вадзіцеля – бясплат-ныя.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота   Маргарыты КУХТА.

Яўгеній Праневіч, Сяргей Дзямід, Аляксандр Салодкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *