З дастаўкай прама з саду

Сады сёлета надзвычай багатыя на яблыкі. Зразумела, такое багацце суправаджаецца пытаннем: што з ім рабіць? Куды, калі і па якім кошце можна прадаць лішкі?

На ападзе шмат зарабіць наўрад ці атрымаецца, але і пакідаць яблыкі гнісці – таксама не выйсце. Райпо яшчэ напачатку ліпеня анансавала поўную гатоўнасць да яблычнага сезона, нарыхтоўшчыкі абяцалі
забраць усю прадукцыю, прапанаваную насельніцтвам, фермерамі, прадпрыемствамі. Што маем на справе напрыканцы жніўня?
Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч паведаміў: у кожным магазіне спажыўкааперацыі развешаны аб’явы аб прыёме яблыкаў для перапрацоўкі з указаннем нумароў тэлефонаў, па якіх можна атрымаць дадатковую інфармацыю ці выклікаць нарыхтоўшчыка на дом. Такая аб’ява прымацавана
і на прычэпе, што стаяў у двары нарыхтоўчага пункта па завулку Вакзальным, 3 у Ляхавічах.
Як толькі паст упіць заяўк а, вадзіцель-нарыхтоўшчык гатовы адправіцца па названым адрасе.
Праўда, за адным-двума мяхамі ніхто не паедзе. Ёсць варыянт – прывезці самастойна ў нарыхтоўчы
пункт па вуліцы Савецкай у райцэнтры, які працуе без выхадных.
У адзін з дзён мінулага тыдня каля 10 гадзін раніцы тут ужо ва ўсю ішла яблычная здача: прычэп амаль запоўнены.
– Я на пенсіі, але капейка лішняй не будзе. Сёлета вельмі добры ўраджай, шкада, калі згніе. Таму
прывожу па некалькі мяхоў на веласіпедзе. Канешне, хацелася б, каб прымалі крыху даражэй.
Аднак, галоўнае, можна здаць без праблем, – расказвае ляхавічанін Сяргей Мацулевіч.
Нарыхтоўшчык райпо Галіна Сердзюкова расказала, што за дзесяцідзёнку прыняла 40 тон яблыкаў. У асноўным садавіну прывозяць гараджане з бліжэйшых вуліц і завулкаў.

А што рабіць з яблычным багаццем вяскоўцам? Дырэктар кааппрама Галіна Якубец запэўніла:
жадаючым здаць лішкі садавіны дастаткова набраць указаны нумар і зрабіць заяўку.

Па даных райпо, найбольш актыўна дзеляцца ўраджаем-ападам гаспадары з Літвы, Кавалёў, Падлесся, Федзюкоў, Мядзведзічаў, Ганчароў, Зубелевічаў. У некаторыя вёскі транспарт кааппрама выязджае двойчы на дзень. Разлік за здадзеную прадукцыю адразу на месцы. Дарэчы, сёлета ад насельніцтва пакуль не было
асаблівых нараканняў на работу нарыхтоўшчыкаў.
Нарыхтоўчая яблычная кампанія райпо не абмяжоўваецца Ляхавіцкім раёнам. Спецрэйсы робяцца ў Івацэвіцкі, Пружанскі, Баранавіцкі, Столінскі і іншыя рэгіёны Брэстчыны.
Шчодрыя на ўраджай не толькі прыватныя сады ў ДП «Нача», ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы»,
аграрным калежы таксама. Пакуль усе, акрамя каледжа (тут частку сабранага адправілі на перапрацоўку
ў Баранавіцкі раён), шукаюць больш выгадныя, чым у райпо, прапановы.
Увесь апад, нарыхтаваны райпо (а ў сёлетніх планах закупіць тысячу тон), адпраўляецца на далейшую перапрацоўку на прадпрыемствы Баранавіцкага і Пружанскага раёнаў, з якімі заключаны папярэднія дагаворы.
Як адзначае Галіна Якубец, не ападам адзіным абмяжоўваецца нарыхтоўка яблыкаў. Крыху пазней пачнецца закуп таварнай садавіны для захоўвання і далейшага продажу ў гандлёвай сетцы райпо.

Свае планы на яблыкі вагой паўтары тысячы тон у кансервавага завода. Прыём пачалі з 27 жніўня, пакуль цана за кілаграм зімовых сартоў – 10 капеек. Дырэктар прадпрыемства Сафія Болтуць расказала, што частка
закупленага тавару адразу пойдзе на перапрацоўчы канвеер: стане сокам з мякаццю, рознымі відамі павідла, працёртымі яблыкамі з цукрам, дабаўкамі ў соусы. Астатняе для захоўвання (дбаюць пра
сыравіну для работы ў зімовавясенні перыяд).
Яблычны сезон выходзіць на пік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *