На ўсе сто тон. Жадаючых набыць памідоры «з Літвы» Ляхавіцкага раёна хапае

Сёння тым, што чалавек вырошчвае на сваім агародзе памідоры, нікога не здзівіш. Але сям’я Аляксандра і Анастасіі Малайчукоў з вёскі Літва ўсё ж здолела гэта зрабіць. Іх таматныя «градкі» даюць у год у сярэднім 100 тон ураджаю!

Сямейнаму бізнесу не адно дзесяцігоддзе. Бацькі Аляксандра калісьці пачыналі з цяпліцы на пяць сотак. Сёння ў гаспадарцы –   12 цяпліц, якія займаюць больш за гектар. Падрыхтаваць іх да пасадкі расады (яе таксама, дарэчы, вырошчваюць самі), высадзіць калівы, даглядзець, сабраць ураджай – гэта вельмі і вельмі няпроста, патрабуе часу, сіл і сродкаў. А яшчэ трэба «прыстроіць» таматы. Штосьці, безумоўна, ідзе на сямейны стол, але ў асноўным, канешне, на продаж. Жадаючых набыць памідоры «з Літвы» хапае. Яны карыстаюцца попытам і ў гандляроў, і на сталічных кірмашах. Ды і землякоў Малайчукі не крыўдзяць. Памідораў хопіць на ўсіх!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *