Ляхавіцкі райаддзел Следчага  камітэта  ўзбудзіў крымінальную справу   ў адносінах былога кіраўніка  мясцовага сельгаспрадпрыемства

Камбайны “сплылі”

Ляхавіцкі райаддзел Следчага  камітэта  30 верасня ўзбудзіў крымінальную справу  па частцы 4 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне ці растрата маёмасці ў асабліва буйным памеры) ў адносінах жыхара  г.п. Наваельня Гродзенскай вобласці. Мужчына 1969 г.н. падазраецца ў крадзяжы дзяржаўнай маёмасці на буйную суму.

У чэрвені і жніўні  мінулага года , узначальваючы адно з КСУП раёна, ён незаконна падпісаў дагаворы аб продажы і аказанні паслуг па ўборцы збожжавых, перадаў індывідуальнаму прадпрымальніку  з Мінска два збожжаўборачныя камбайны агульным коштам больш за 83 тысячы рублёў.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *