З узнагародай! У сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – шэраг педагогаў Ляхавіцкага раёна адзначаны ўзнагародамі

У сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – шэраг педагогаў адзначаны ўзнагародамі.
За вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловай вытворчасці Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана загадчыца ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення, выкладчык эканамічных дысцыплін Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Аксана ЛІХАЧ;
Падзячнымі пісьмамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – выкладчык ветэрынарных дысцыплін ЛДАКа Таццяна ГУЛІЦКАЯ, выкладчык агульнаадукацыйных дысцыплін ЛДАКа Таццяна ГАЛІЦКАЯ;
Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў – выкладчык заатэхнічных дысцыплін ЛДАКа Вольга САКУН, лабарант агранамічнага аддзялення ЛДАКа Людміла МАЛАШЧУК.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу і развіцці творчых здольнасцей выхаванцаў і вучняў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Падзячныя пісьмы райвыканкама адрасаваны намесніку загадчыка ясляў-сада № 1 г. Ляхавічы Ірыне ГУСАК, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Жарабковіцкай сярэдняй школы Галіне НАВУМІК;
Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны дырэктар Тальмінавіцкай сярэдняй школы Святлана АРЛОЎСКАЯ, настаўнік хіміі СШ № 1 Сяргей АБЯРГАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *