Газіфікацыя аграгарадка Русінавічы Ляхавіцкага раёна /дабаўлена фота/

Да падзеі, якая  ў  аграгарадку  Русінавічы пачалася 4 кастрычніка, чакалі і  рыхтаваліся. Тут праходзяць планавыя работы па пераводу жылых дамоў са  зжыжанага газа на прыродны. Ці, калі проста, у Русінавічы прыйшло блакітнае паліва. Падзея гэта не радавая і значэнне мае неацэннае.  Газ у доме даўно асацыюецца з  камфортам  і ўтульнасцю. Не трэба нарыхтоўваць дровы і іншае паліва, паліць печку…

Газіфікацыя аграгарадка фінансуецца з бюджэту і абышлася прыкладна  ў 603 тысячы рублёў. Пакладзена больш за сем  кіламетраў  газаправода. Гэтымі днямі, па словах галоўнага інжынера Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння Анатолія Каўша, работнікі газавай службы  правядуць поўнае тэхнічнае абслугоўванне  газавага абсталявання  раней падключаных да газаёмкасных установак абанентаў. Гэта значыць будзе ісці  перападключэнне са  зжыжанага газа на прыродны.

Пуск  газу запланаваны на чацвер, 11 кастрычніка.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *