У аграгарадку Русінавічы Ляхавіцкага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы адбыўся запуск прыроднага газа /фота будзе дапоўнена/

Сёння ў аграгарадку Русінавічы ва ўрачыстай абстаноўцы адбыўся запуск прыроднага газа. Чаканая падзея сабрала аграгараджан каля мясцовага Дома культуры. Сярод ганаровых гасцей старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі,  генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» Яўгеній Казімірчык, дырэктар вытворчага ўпраўлення «Баранавічыгаз» Уладзімір Столяр, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічыгазбуд» Вячаслаў Раманоўскі.

Газіфікацыя населенага пункта вялася з красавіка па кастрычнік  па дзяржаўнай праграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».  Каб блакітны агеньчык гарэў у дамах  з рэспубліканскага бюджэта выдзелена больш за 550 тысяч рублёў, пракладзена больш за 7 кіламетраў газаправода.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *