Урок ад выратавальнікаў

Тэматычны вечар пад назвай «Моладзь за бяспеку» прайшоў у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным калежды. Прадстаўнікі РАНС расказалі студэнтам пра дзейнасць Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных і пра часопіс «Юны выратавальнік». Відэапрагляд, конкурсная праграма, тэматычная дыскатэка – вечар, які арганізавалі РАНС і райкам БРСМ, атрымаўся не толькі карысным, але і цікавым.
Дарэчы, падобныя сустрэчы выратавальнікі праводзяць і ў школах. Яшчэ адна іх мэта – прафесійная арыентацыя старшакласнікаў. Відэафільмы пра Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, знаёмства з умовамі паступлення, запрашэнне на Дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе сёлета 28 кастрычніка, – такая «школьная праграма».
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *