Раёнка – гэта мы

Каб дзень нараджэння стаў сапраўдным святам, прынята запрашаць гасцей: родных, блізкіх, сяброў – тых, каго заўсёды рады бачыць, з кім цікава праводзіць час.
Сёння юбілей у «ЛВ». І мы шчаслівыя сустрэць яго разам з усімі сябрамі!
Толькі ўявіце, колькі нашых землякоў за тры чвэрці стагоддзя перагортвалі старонкі «Совецкага патрыёта», «Будаўніка камунізму», «Ляхавіцкага весніка» – усіх вось ужо 12580 выпускаў.
А колькі дастойных, таленавітых, працавітых і творчых  людзей сталі героямі газетных публікацый!
Камусьці і наогул пашчасціла быць часткай калектыву раёнкі, як нам – сённяшнім.
«Ляхавіцкі веснік» – гэта ўсе мы. Хто пісаў і натхняў, вярстаў і друкаваў, дастаўляў і чытаў сваю газету. І сёння наша агульнае свята. Віншуем!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *