Правілы гаспадарлівасці і законы гаспадарання

Першым пунктам чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама значылася пытанне аб ходзе выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 года № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці».

Як адзначыў у дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ляшчэня, за 9 месяцаў года ў Ляхавіцкім раёне выяўлена 96 старых і пустуючых дамоў. Найбольшая іх колькасць знаходзіцца на тэрыторыі Ганчароўскага сельса- вета – 27, 17 – у Начаўскім, 14 – у Крывошынскім, 13 – у Жарабковіцкім і г.д.
У адрас тых, чые домаўладанні маюць непрывабны закінуты выгляд, складаюцца адміністрацыйныя пратаколы, выносяцца папярэджанні. Пасля таго, як пройдзена неабходная для такога кроку працэдура, і ў выпадку адсутнасці больш рацыянальнага варыянту безгаспадарчыя пабудовы падлягаюць зносу. У бягучым годзе ў раёне было разабрана 56 збудаванняў. Найбольшую актыўнасць, мяркуючы па фактычна зробленым у гэтым накірунку, дэманструе Крывошынскі сельсавет, дзе ўжо пазбавіліся ад 14 безгаспадарчых пабудоў, і Альхоўскі – разабрана 13 старых дамоў.
На правядзенне работ па зносе выкарыстоўваюцца розныя сродкі: мясцовых гаспадарак, ад самаабкладання, бюджэтныя паступленні. Так, на гэты год райбю- джэт выдаткаваў на праграму больш за 22 тысячы рублёў. 19 тысяч ужо асвоены.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі падкрэсліў, што над вырашэннем пытання неабходна працягваць працаваць і арыентавацца на вопыт лепшых. І гэты шлях вырашэння павінен быць «прапісаны» дакладным і даведзеным для ўсіх зацікаўленых алгарытмам.
4 верасня бягучага года падпісаны Указ № 357 «Аб пустуючых і старых дамах». Дакумент пашырае паўнамоцтвы мясцовых органаў улады па выкарыстанні пабудоў азначанай катэгорыі, удакладняе і спрошчвае працэдуру прыняцця адносна іх рашэнняў. І гэта павінна садзейнічаць навядзенню ўзорнага парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, што набывае яшчэ большую актуальнасць у Год малой радзімы, пад знакам якога пройдуць 2018-2020.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *