Першыя алімпійскія медалі атрымалі Дар’я Домрачава і Сяргей Новікаў

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў алімпійскай каманды Беларусі па біятлону Дар’ю Домрачаву і Сяргея Новікава з узнагародамі ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бронзавы медаль Дар’і Домрачавай у індывідуальнай гонцы на 15 км асабліва дарагі, бо ён першы ў скарбонцы нашай каманды на Алімпіядзе. «Гэта было яркае і прыгожае выступленне. Уся краіна сачыла за гэтымі спаборніцтвамі па тэлебачанню, і ты апраўдала надзеі беларускіх балельшчыкаў», — гаворыцца ў віншаванні, адрасаваным Дар’і Домрачавай.
У звароце да Сяргея Новікава, які заваяваў серабро Алім-піяды ў індывідуальнай гонцы на 20 км, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго рэзультат пацвердзіў добрыя традыцыі нашай каманды біятланістаў быць у лідэрах сусветнай спартыўнай эліты.
Прэзідэнт падзякаваў Дар’і Домрачавай і Сяргею Новікаву за такі падарунак усім беларусам і пажадаў біятланістам заваявання новых спартыўных вяршынь.
Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў трэнераў алім-пійскай каманды Беларусі па біятлону, адзначыўшы іх вялікую ролю ў поспеху беларускіх біятланістаў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *