Фермерскі вінегрэт

Бульба, цыбуля, буракі, морква, кабачкі, агуркі, памідоры, гарбузы, кроп – звычайны асартымент любога вясковага агародчыка. А на ўчастку падсобнай гаспадаркі Станіславовічаў з аграгарадка Нача вырас «вінегрэт», якім можна накарміць не адну сотню едакоў. Дарэчы, гэта няпоўны пералік культур, якія суседнічаюць на 12 арандаваных гектарах. Напрыклад, ёсць яшчэ кукуруза салодкая, смачная не толькі ў вараным выглядзе, з яе атрымліваецца і адмысловы папкорн. Утульна і прывольна тут і кустам малін, клубніцам рамантантных сартоў.

– 10 гадоў працаваў у фермера, шмат чаму навучыўся. Вырашыў паспрабаваць самастойна. Атрымалася. Ужо амаль два дзесяцігоддзі наша сям’я займаецца сельскагаспадарчым бізнесам. Купілі неабходную тэхніку, бо рукамі столькі зямлі не апрацуеш. Хоць і нялёгкая работа, нам яна па
душы, – зазначае Андрэй Станіславовіч.
Акрамя Андрэя Аляксеевіча на падсобнай гаспадарцы шчыруюць яго жонка, сын, дачка з зяцем –  сямейны падрад. Вырасціць – гэта адна справа, трэба ўраджай яшчэ і рэалізаваць. Частку прадаюць самастойна на рынках Баранавічаў, Мінска, частку – здаюць оптам, іншае ідзе на корм свойскай жывёле.
Агародніцтва не  адзіны занятак Станіславовічаў, у іх падсобнай гаспадарцы –  козы, свінні, куры. Чым не натуральная гаспадарка?!

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *